Рэдакцыя літаратурнага сайта bellit.info склала Топ-100 беларускіх кніг, якія выйшлі ў 2023 годзе. Калі хтосьці хоча вас пераканаць, што «купіць няма чаго» альбо спрабуе выпытаць «хоць адну нармальную беларускую кнігу», падзяліцеся гэтым тэкстам.
Паэзія
![Фота: bellit.info Фота: bellit.info](https://cdn-gtmimage.com/img/720x720s/0e/3/lepsh_paeziya_2023.jpg)
Знакавай для 2023 года сталася паэтычная серыя hochroth Minsk (Берлін, ініцыятыва Дзмітрыя Строцава). Найчасцей агляданымі ў сеціве былі кнігі «Побач» Насты Кудасавай, рок-паэзія «Марнатраўны сын» Фелікса Аксёнцава і «Цела мігдалу» Ганны Шакель.
- Валянціна Аксак «Уцёкі з Палесся»
- Фелікс Аксёнцаў «Марнатраўны сын»
- Крысціна Бандурына «Самае трывожнае лета»
- Вольга Злотнікава «Наперадзе толькі лес»
- Артур Камароўскі «Corpus vile»
- Артур Камароўскі «Я і ёсць забаронены сцяг»
- Ганна Комар «Вызвалі альбо бяжы»
- Ганна Комар «Трыпутнік»
- Наста Кудасава «Побач»
- Наста Кудасава «Я працягваю»
- Уладзімір Някляеў «Сам»
- Юр Пацюпа «Рой»
- Ганна Севярынец «Тое, што сказалася вершам»
- Дмитрий Строцев «Улей»
- Андрэй Сцепанюк «Зямля над белай ракой»
- Віктар Сямашка «Аўтар мае рацыю заўжды»
- Андрэй Хадановіч «На беразе волі»
- Ганна Шакель «Цела мігдалу»
Проза
![Фота: bellit.info Фота: bellit.info](https://cdn-gtmimage.com/img/720x720s/0f/1/lepsh_proza_2023.png)
Сярод вартых чытання кніг вылучым творы Альгерда Бахарэвіча, якія выйшлі ў 2023 годзе тройчы прычым у абсалютна розных жанрах, і доўгачаканую новую кнігу-аўтабіяграфію мысляра Валянціна Акудовіча «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым». Новы том мангі, дзённік-эсэ, раманы, апавяданні, запісы — цэлае суквецце жанравых формаў з’явілася і ў многіх іншых выдатных аўтараў:
- Валянцін Акудовіч «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым»
- Уладзімір Арлоў «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча»
- Альгерд Бахарэвіч «Ператрус у музеі»
- Альгерд Бахарэвіч «Плошча Перамогі»
- Альгерд Бахарэвіч «Хлопчык і снег»
- Ева Вайтоўская «Гарэзлівы пацалунак. Кніга 2»
- Марыя Вайцяшонак «На прызбе ў Сілічах»
- Валер Гапееў «Вольнеры»
- Зараслава Камінская «Па-той-бок. Старыя лялькі, новыя гульні»
- Вал Клемент «Круглая Square»
- Вінцэсь Мудроў «Гарачы парафін»
- Вінцэсь Мудроў «Сустрэчы»
- Юля Цімафеева «Мінскі дзённік»
- Ганна Янкута «Час пустазелля»
Пераклады
![Фота: bellit.info Фота: bellit.info](https://cdn-gtmimage.com/img/720x720s/0e/10/lepsh_peraklad_2023.jpg)
Працавалі тут многія выдавецтвы, але першым трэба назваць выдавецтва «Янушкевіч», а найбольш яркім перакладам года, напэўна, назавем выхад першага тому «Валадара пярсцёнкаў» Толкіна (пераклад Ігара Кулікова). Разам з тым, шыкоўны літоўскі раман Шкемы (пераклад Сяргея Шупы), з выдатным н’ю-ёркаўскім джойсаўскім духам, а таксама і шматслойны ізраільскі класік Меір Шалеў у перакладзе Паўла Касцюкевіча ніяк не саступаюць у знакавасці і значнасці. Пры канцы года з’явілася новая серыя польскай класікі ад выдавецтва «Гутэнберг». Знакавымі падзеямі можна назваць і выхад «Паэтыкі» Арыстотэля, новага перакладу Бібліі.
З паэтычных перастварэнняў, на погляд рэдакцыі, варты абавязковага набыцця Ілья Камінскі і яго кніга «Рэспубліка глухіх». Безумоўны сусветны поспех кнігі-паэмы-антыўтопіі прыйшоў і ў беларускую мову.
- Арыстотэль «Паэтыка». Пераклад Лявона Баршчэўскага
- «Біблія. Кнігі Старога і Новага Запавету». Пераклад Антонія Бокуна
- Генрых Гайнэ «Габрэйскія мелодыі». Пераклад Ігара Крэбса
- Эдмунд Гусэрль «Філасофія як дакладная навука». Пераклад Лявона Баршчэўскага
- Сяргей Жадан «Іншае імя любові». Пераклад Андрэя Хадановіча
- Сяргей Жадан «Месапатамія». Пераклад Віталя Латыша і Андрэя Хадановіча
- Ілья Камінскі «Рэспубліка глухіх». Пераклад Вальжыны Морт і Юлі Цімафеевай
- Клайв Стэйплз Льюіс «Хронікі Нарніі. Конь і яго хлопчык». Пераклад Яны Ўладыкі
- Адам Міцкевіч «Гражына». Пераклад Марыі Мартысевіч
- Эрых Марыя Рэмарк «Чорны абеліск». Пераклад Іны Хоміч
- Дж.Р.Р. Толкін «Валадар пярсцёнкаў». Пераклад Ігара Кулікова
- Фрэнсіс Скот Фіцджэральд «Вялікі Гэтсбі». Пераклад Сяргея Матыркі
- Вітольд Шаблоўскі «Танец з мядзведзямі». Пераклад Адэлі Дубавец
- Мэір Шалеў «За сіняй гарой». Пераклад Паўла Касцюкевіча
- Антанас Шкема «Белы саван». Пераклад Сяргея Шупы
Фем- і квір-літаратура
![Фота: bellit.info Фота: bellit.info](https://cdn-gtmimage.com/img/720x720s/00/1/fem_litaratura_2023.jpg)
2023-ты абавязкова запомніцца яшчэ і тым, што менавіта ў гэтым годзе ўпершыню не кропкава, а адразу цэлай палічкай кніжак прагучала фем- і квір-літаратура. Асобна адзначым тут кнігу-анталогію «Мальцы выходзяць з-пад кантролю: анталёгія беларускага гей-пісьменства».
- Віка Біран «Я танцую»
- Франк Варжак «Чысты баранок»
- Мальцы выходзяць з-пад кантролю
- Тоні Лашдэн «Чорны лес»
- «Расцяжэнне»
Перавыданні спадчыны і выбраныя творы
![Фота: bellit.info Фота: bellit.info](https://cdn-gtmimage.com/img/720x720s/05/1/peravydanne_2023.jpg)
Першым нумарам паставім у гэтым раздзеле трохтамовік, падрыхтаваны Аксанай Данільчык і Віктарам Жыбулем для выдавецтва «Пфляўмбаўм»: тры знакавыя паэткі 1920-х Зінаіда Бандарына, Наталля Вішнеўская і Яўгенія Пфляўмбаўм нарэшце дачакаліся выдаўцоў, і на свет цэлы з’явіліся выдатныя аднатамовікі спадчыны. Прымыкаюць да іх «Анталогія паэтак», укладзеная, мабыць, найбольш вядомай свету беларускай паэткай Вальжынай Морт і грунтоўная анталогія драматургіі беларускага авангарду «Нетутэйшыя». Наступным у шэрагу варта назваць прадстаўнічы 600-старонкавы фаліянт спадчыны Алеся Разанава «З маланкаю ў сэрцы», укладання Ганны Кісліцынай і Галіны Разанавай. Сапраўды чаканай падзеяй стаўся і выхад першай кнігі акадэмічнага 12-томніка Кузьмы Чорнага.
З серыйных выданняў узгадваем сёлетняе аднаўленне ў Беластоку пад крылом фонда «Камунікат» вядомай серыі «Паэты планеты», дзе выйшлі ўжо тры кнігі лірыкі. Раптоўнай, але ад таго не менш прыемнай навіной сталі «Мовазнаўчыя працы» Вацлава Ластоўскага: поўны збор яго артыкулаў ад часоў «Нашай Нівы». Як заўжды, выдатныя кнігі і ў «Бібліятэцы Бацькаўшчыны»: зноў жа ў Беластоку выйшлі пісьменнікі паваеннай эміграцыі.
- Валянцін Акудовіч «Мяне няма»
- «Анталогія паэтак». Выбранае Вальжынай Морт
- Уладзімір Арлоў «Выбраная лірыка» («Паэты планеты»)
- Зінаіда Бандарына «Да новага заўтра»
- Наталля Вішнеўская «Неба мнагавокае»
- Леў Гарошка «Выбранае»
- Міхась Кавыль «Выбранае»
- Вацлаў Ластоўскі «Мовазнаўчыя працы»
- «НЕТУТЭЙШЫЯ: REVERSION. Беларуская эксперыментальная драматургія („ТВЛ“, „Бум-Бам-Літ“)»
- Уладзімір Някляеў «Перавыбранае»
- Яўгенія Пфляўмбаўм «Сонца»
- Алесь Разанаў «З маланкаю ў сэрцы»
- Андрэй Хадановіч «Фантомныя радасці»
- Андрэй Хадановіч «Вершы»
- Кузьма Чорны. «Збор твораў у 12 тамах. Том 1»
Навук-поп і нон-фікш
![Фота: bellit.info Фота: bellit.info](https://cdn-gtmimage.com/img/720x720s/0c/0/knigi_non-fikshn_2023.jpeg)
Пальму першынства ў 2023 годзе рэдакцыя аддае выдавецкаму калектыву «Беларускай навукі», а ў прыватнасці — выдатным кнігам па гісторыі этнаграфіі і культуры памяці. Яны, ды і шыкоўныя падарункавыя тамы «Традыцыйнага светаладу», сёлета працягваюць выводзіць беларускую фалькларыстыку з цянётаў малапрывабнасці (на жоўтай паперы і дробным кеглем), да якіх звыкся чытач у 2000-я, у сапраўды вартыя самых высокіх ацэнак выданні.
З паліграфіяй і тыражамі не ўсё так проста і цяпер, але тэндэнцыя да лепшага навідавоку. Разам з тым, і апрача фальклору, у чытача ёсць чым пераняцца: ад беларускага гандлю эпохі вялікіх князёў да рэфлексіі над 2020-м годам, можна пасмяяцца з Купалам, Коласам і яшчэ добрым дзясятка літаратараў, можна занурыцца ў гісторыю масавых эпідэмій і кліматычных анамалій. Нарэшце, з’явіліся і важкія кнігі-біяграфіі.
- Алесь Бараноўскі «Дзмітрый Прышчэпаў. Старонкі жыцця»
- Юры Бохан, Сяргей Сергачоў, Іна Соркіна, Вячаслаў Швед, Захар Шыбека «Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі. Т.1»
- Аліна Высоцкая «Беларускі народны соннік»
- Сяргей Грунтоў, Яніна Грыневіч, Надзея Саўчанка «Забытая экспедыцыя 1923 года»
- Сяргей Грунтоў «Фатаграфія і культура памяці ў беларусаў у другой палове ХІХ — пачатку ХХІ ст.»
- Яніна Грыневіч «Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча»
- Дзед Янкель «Дзедавы казкі»
- Зміцер Дрозд «Минский тюремный замок. Часть 1. Побеги»
- Павел Каралёў «Купала і Колас жартуюць»
- Генрых Кіршбаўм «Беларускі брыкалаж»
- «Маджарские: армянский род в истории Беларуси»
- Дзяніс Марціновіч «Слюнькоў: палітычная біяграфія»
- «Традыцыйны светалад беларусаў. У 5 кн. Кн.1. Касмалогія. Кн. 2. Сфера сакральнага. Народная тэалогія»
- Сяргей Харэўскі «Мінск у мастацтве: вобразы горада розных эпох»
- Сяргей Шапран «Беларускі гістарычны і літаратурны анекдот. Кніга 2-я»
- Сяргей Токць, Андрэй Вашкевіч «Холад, голад і зараза: кліматычныя анамаліі, эпідэміі XIX стагоддзя»
Літаратура дзя дзяцей
![Фота: bellit.info Фота: bellit.info](https://cdn-gtmimage.com/img/720x720s/04/10/dzicyachyya_knigi_2023.jpg)
На першае месца ставім спалучэнне класнага перакладу з арт-букавай тэхнікай калажнага ілюстравання, якое здзейснілася ў «Акадэміі доктара Клякса» Яна Бжэхвы («Папуры»). Не менш важнымі сталі кнігі Андрэя Скурко для самых маленькіх чытачоў: кніжка-кардонка (калі гэта яны апошні раз выходзілі па-беларуску?) «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі» і вершаваная азбука «Хачу ўмець чытаць».
Для больш сталага чытача, які ўжо даўно ўмее чытаць, адзначым у рэкамендацыях кнігу Алеся Кудрыцкага «Казік з Каменнай Горкі». Як заўжды, добра паказалі сябе выдавецтва «Коска» і «Тэхналогія», «Папуры» і Раман Цымбераў, некалькі добрых кніг выйшла і ў цэнтрах беларускай дыяспары Польшчы.
- Эліяш Барт «Джа. Легенда аб забраным сэрцы»
- Ян Бжэхва «Акадэмія доктара Клякса». Пераклад Алены Пятровіч
- Яна Вольская «Ашуканкі»
- «Мае цудоўныя калядныя гісторыі». Пераклад Кацярыны Маціеўскай
- Мінору Камата «Ананасы і снег». Пераклад Аляксандры Пятровіч і Адама Явара
- «Каток-пестунок. Вершы, забаўлянкі, калыханкі»
- Марк-Увэ Клінг, Астрыд Хен «Велікодны Дзед». Пераклад Ігара Крэбса
- Тодар Кляшторны «Пра зайца, ваўка і мядзведзя»
- Алесь Кудрыцкі «Казік з Каменнай Горкі»
- Роўз Лагеркранц, Эва Эрыксан «Маё сэрца скача ды смяецца». Пераклад Надзеі Кандрусевіч
- Роўз Лагеркранц, Эва Эрыксан «Апошні раз, калі я была шчаслівая». Пераклад Надзеі Кандрусевіч
- Свэн Нурдквіст «Вялікая кніга прыгод Пэтсана і Фіндуса». Пераклад Надзеі Кандрусевіч
- Грэтэ Ротбёль, Вівека Шогрэн «Вулкан і цялятка, якое выратаваў Пу». Пераклад Дзмітрыя Плакса
- Тацяна Сапега, Марыя Каралёва «Скарына дзеткам»
- Андрэй Скурко «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі»
- Андрэй Скурко «Хачу ўмець чытаць. Вершаваная азбука»
- Надзея Ясмінска «Снегурумі»